28.2.26

Казка пра Першага Крумкача

Даўным-даўно, калі свет яшчэ толькі нарадзіўся, тады пушчы, балоты і рэкі ціха чакалі свайго часу. Яны не былі напоўнены яшчэ ніякімі жывёламі. А па зямлі гулялі Вялікія Духі Прыроды. 

Святочны Вецер прыносіў навальніцу і шэпат неба. 

Вадзян панаваў над водамі азёр і рэк. 

Жывабаг нёс у сабе цяпло агню і жыцця. 

Зямян адказваў за дрэвы, кусты і травы. 

Лясун быў ахоўнікам лясных нетраў, гаёў і пушчаў. 

Багавень жыў на балотах і рыхтаваў іх для будучых жывёл і людзей. 

Аднойчы, пасля цяжкага дня, духі сабраліся разам і вырашылі стварыць нешта асаблівае. Яны задумалі стварыць першую птушку - каб яна лятала ў небе, над лясамі, палямі і лугамі, назірала за светам і магла вучыць жыць усіх, каго духі створаць у будучыні, усіх, хто калісьці народзіцца.

Жывабаг узяў попел і залу са свайго вогнішча, дадаў трохі вады, якую прынес Вадзян, і ў балотнай лужыне духі начаравалі цела Крумкача. 

Нарадзіўся ён чорным, як ноч, а яго вочы адлюстроўвалі святло месяца. Крылы былі магутнымі і вялікімі, каб мог ён лятаць і над лясамі, і над рэкамі, і над азёрамі, і над гарамі. 

Святочны Вецер вучыў яго лятаць і слухаць гукі прыроды і неба. 

Лясун — разумець лес і адчуваць таямніцы дрэў. 

Багавень расказваў пра балоты і паказваў, дзе будуць схаваны багны і трысціны, а Зямян тлумачыў таямніцы зямлі і расліннага жыцця, паказваючы ўсе сцежкі, па якіх будуць хадзіць будучыя жывёлы. 

Так Крумкач стаў мудрым і назіральным. Ён ведаў усё: усе сцежкі, усе пушчы, гаі, лугі, палі, балоты, стэпы, пустыні і горы. Разумеў мову дрэў, усе гукі і шэпат свету. А потым, калі на зямлі з’явіліся першыя жывёлы і людзі, ён ужо сам паказваў ім дарогі, тлумачыў, дзе і як шукаць ежу, як распальваць агонь і як пазбягаць небяспек. 

З таго самага часу і кажуць, што калі ты чуеш груканне Крумкача ў лесе, гэта значыць, што ён за табой назірае і ахоўвае цябе. Таму што Крумкач стаў абаронцам усіх людзей, звяроў і духаў, пасланцам і правадніком паміж сьветам жывых і сьветам мёртвых, сьветам людзей і сьветам прыроды, а таксама сымбалям мудрасці, хітрасці і магічных цудаў.

19.1.26

Стихотворение про весну

Весенней теплою порою
Из спячки выползет барсук,
Зевнет он пред своей норою
И позовет своих подруг.

Потом все вместе на лужайке
Резвиться будут и играть,
И сок берез белесых сладкий
В ведерко будут собирать.

А после с мишкой косолапым
Пойдут подснежники искать,
Поставят их в большую вазу
И сядут все весну встречать!

18.1.26

Каток і муха. (Казка)

Жыў у адной хаце каток.

Жыццё яго было сумнае ды нуднае, бо нічога навогул вакол яго не адбывалася цікавага.

Усё жыццё - міска ды матрас, матрас ды міска.... Ні мышкі не было ў той хаце, ні павука ніякага.

Сядзеў аднойчы той каток каля акенца ды й убачыў муху, якая шукала хоць якую шчыліну, каб ў хату заляцець.

Каток адразу падумаў : "Вось яно ! Прыгода", і пачаў чакаць, калі муха заляціць у хату, каб злавіць яе ды гуляцца з ёй.

Заляцела муха ў хату і пачаў каток яе лавіць.

Сядзе муха на конаўкі - каток скок туды ! Муха ўлятае, конаўкі ўсе падаюць ды разбіваюцца !

Сядзе муха на вазу - каток скок туды, муха ўлятае, а ваза так сама разбіваецца !

Куды б ня села тая шкадлівая муха, усё разбівалася або рвалася, а сядзела яна паўсюл....

Палятала муха некалькі гадзін, паглядзела, што не дае каток ёй жыцця ў гэтай хаце, ды й уляцела зноў на вуліцу праз тую ж шчыліну.

Увечары прыйшла дахаты маці, ўбачыла, што ўся хата ўверх нагамі, ўсё разбіта, парвана ды раскідана, паглядзела на катка, узняла вочы ў неба, ды й кажа :

- Каток, каток, што ж ты нарабіў ? Ты ж усё разбіў...

А каток адказвае ёй :

- Гэта не я, маці, павінен, гэта ўсё муха шкадлівая...

Але маці пачула толькі "мур-мур-мур-мрррр-мяў", бо людзі не разумеюць кацінай мовы.

10.1.26

Як з’явілася літара "ў"

 Аднойчы даўным-даўно, гадоў сто таму, а можа і больш, у 1839-м годзе, у адным буквару сустрэліся літары "і" і "у". Пакахалі яны адна адну, і з таго часу былі заўсёды вельмі-вельмі блізкія. Што ні сказ, то яны абавязкова дзесьці побач стаяць, таму што адна цягнулася да другой.

І вось аднойчы яны вырашылі ажаніцца. Адгулялі сціплае вяселле, а потым сталі думаць, дзе ж ім правесці мядовы месяц. Адкрылі яны газету і ўбачылі, што ў далёкім-далёкім Лондане каралева Вікторыя таксама вырашыла ажаніцца з прынцам Альбертам.

Вырашылі і паехалі. Доўга яны ехалі, бо тады яшчэ не было самалётаў і хуткіх машын. Ехалі яны на вазе, схаваўшыся ў адной вельмі цікавай кніжцы.
Ехалі яны ехалі, пакуль не прыбылі ў старажытны горад Лондан. І так яны здзівіліся ўбачанаму, што рты раскрылі! Вельмі іх родная вёска, дзе яны жылі ў буквару ў маленькага дзіцяці, адрознівалася ад гэтага велізарнага прыгожага горада.

Па Лондане яны хадзілі, трымаючыся за рукі, і ўсё не маглі наглядзецца. Высокія дамы, карэты, масты праз шырокую раку Темзу, джэнтльмены ў цыліндрах і ледзі ў пышных сукенках.
- Паглядзі, як тут пішуць! - дзівілася літара "i", заглядаючыся на лавачныя шыльды, на часопісы і газеты ў руках лонданцаў.
- І гавораць як бы інакш, - адказвала "у", стараючыся не адставаць.

А быў тады ўжо 1840 год, і горад гудзеў, бо рыхтавалася самае сапраўднае каралеўскае вяселле!
Званілі званы: "Дзынь-Дзынь!", "Бом-Бом!", "Call-or-Call!", "Бам-Гран!"
Дзесьці зусім побач гішпанцы, якія прыехалі на вяселле, гралі "Фанданга" так прыгожа і рамантычна, што мелодыя злівалася са звонам. Менавіта тады і здарыўся ЦУД!

Сцягі развіваліся, тыпаграфіі працавалі без сну і адпачынку, бо час для Лондана быў вельмі насычаным, і газеты друкаваліся адна за другой. У адной з іх нашы новажанцы раптам убачылі сябе зусім побач, амаль злітых у адно.
- Паглядзі-ка! Мы сталі зусім іншымі! - прашаптала "i".
- Мы сталі адной літарай! - здагадалася "у".

Але канчаткова яны ўсвядомілі гэта аднойчы ў адным з музэяў, дзе захоўваліся старажытныя рукапісы, старажытныя кнігі і дзіўныя знакі, аб прызначэнні якіх ніхто ўжо дакладна не памятаў. Літары хадзілі паміж вітрын, затаіўшы дыханне.
І раптам у адной з залаў яны ўбачылі першую ў свеце паштоўку, маленькі прастакутнік паперы, які можна было адпраўляць па пошце.
- Ты разумееш? - прашаптала "i".
- Цяпер літары будуць падарожнічаць пастаянна! - адказала "у".
- Людзі будуць пасылаць нас адна адной!
- Праз гарады і краіны... Гады і стагоддзі!

Яны стаялі непадзельна, як адно цэлае, радасна і моўчкі, бо ЛІТАРЫ, такія маленькія казявочкі, больш не жылі толькі ў кнігах і газетах, цяпер у іх з’явілася ДАРОГА!

У тыя ж дні прагрымела вяселле каралевы Вікторыі і прынца Альберта. І менавіта тады, сярод шуму друкарскіх станкоў, навін і свежай тыпаграфскай фарбы, здарылася ператварэнне. Яны зразумелі, што адны цяпер не проста стаяць побач, як раней у буквару, а аб’ядналіся назаўжды - блізка-блізка, амаль неразлучна. Яны сталі адной, новай літарай!

Над "у" з’явілася маленькая дуга, быццам вянок пасля вяселля, а "i" быццам растварылася ў "у".
Так нарадзілася новая літара — "ў".
Яна была сціплай і асаблівай. Не гучнай, не складавай, а хуткай і лёгкай, нават нескладанай.

Спачатку новая літара вельмі саромелася сваёй дугі. Ёй здавалася, што яна занадта прыкметная, быццам незвычайная і дзіўная. Яна спрабавала хавацца ў тэкстах, быць непрыкметнай.
Але аднойчы яе ўбачыла сама каралева Вікторыя, уважліва паглядзела і сказала, надзяваючы на дугу карону:
- Так прыгажэй будзе!

З таго часу "ў" носіць сваю дугу-карону з гонарам. Нават потым, ужо замаскіраваная пад кірыліцу, яна не забыла, адкуль родам, у якім горадзе і з якога кахання яна з’явілася.

І калі сёння ты раптам сустрэнеш яе ў старым тэксце або ў роднай мове, знай, што гэта памяць пра даўняе-даўняе падарожжа, пра буквар, пра дарогу ў Лондан і пра тое, як "i" і "у" аднойчы сталі адным цэлым, закахаўшыся адна ў адну.

18.12.25

Ловец снов

В Июне 2021-го я находился в тюрьме №4 г. Могилёва, моей дочке должно было исполнится 14 лет, и я никак не мог подарить ей физически никакого подарка, да и поздравить по телефону не мог, потому что никаких звонков никто не давал.

Мне очень хотелось хоть как-нибудь заставить улыбнуться дочь, и я написал вот эту маленькую поэму-сказку, по мотивам одной легенды коренных жителей Северной Америки о происхождении ловца снов. Ну, и рисунок нарисовал тоже.

Я знаю, что ей понравилось, и многим другим детям тоже.
Надеюсь, что понравится ещё многим:

Однажды крошка-паучок
Зимой на улице остался,
А что же делать — невдомёк,
Ведь надо как-то и спасаться!
Стоял вигвам неподалёку,
Индеец с дочкою в нём жил,
И каждый день сквозь снег глубокий
Он на охоту уходил.

Вот как-то раз, в прекрасный день,
Когда морозно было очень,
Наш паучок упал на снег,
Почти что умер, между прочим.
Но тут же детская рука
Его со снега вдруг подняла,
Согрев дыханьем паучка,
В вигвам девчушка побежала.
Там положила у огня:
- Скорей, дружочек, согревайся!
Пока жить будешь у меня,
Вот прямо около кровати!

Малышка к ночи спать ложится,
У изголовья — паучок.
Ему совсем-совсем не спится,
Ждёт, когда снов наступит срок.

Заснула девочка, сопит,
А паучок сидит, сидит...
Во сне девчушка застонала
И вдруг руками замахала.
Приснился ей кошмар ужасный,
И слёзы с глаз, весь сон ненастный.

Что ж, надо паутинку свить,
Чтоб сны кошмарные ловить.
Над головою у девчонки
Кипит работа паучка:
Связал в кружок он пару крепких
Красивых ивовых прутка.
Подвесив круг над головою
Своей подружки дорогой,
Он паутинкою стальною
Плетёт узор красивый свой.
Сплёл паутину внутри круга,
Украсил жемчугом речным,
Спокойно спала чтоб подруга
Чудесным временем ночным.
Подвесил пёрышки, игрушки,
Приладил камушки, ракушки,
Чтобы хороший был улов,
Ведь получился Ловец Снов!

С тех пор девчушка спит с улыбкой,
И сны плохие не приходят,
Ведь рядом, в паутине гибкой
Они приют себе находят.


2.12.25

Хітры верабей (казка)

 Жыў адзін верабей, і нахабны ж ён быў, аж жах.

То скрадзе са стала хлеб, то да сабакі ў міску залезе і ясі там, а то і нават кату спаць не дае - чырыкае і верціцца пад носам.

Вырашыў аднойчы кот яго злавіць ды й пакараць як-небудзь. Пачакаў, пакуль курам зерне дадуць у кармушку, лёг побач, закрыў вочы і слухае-чакае, калі ж гэта той верабей прыляціць і ў курэй зерне красці пачне.

А верабей убачыу гэта, падляцеў да дрэва, што ля ката было, сеў на галіначку і кажа :

- Ці спадар кот насамрэч думае што я дурань такі і буду красці зерне, пакуль ён тут ляжыць ? Ці мусіць ён думае, што я ня бачу, як у яго вушы варушацца ад кожнага шоргату ? Не, ня буду сёння есці ў курэй, палячу да свінні, ёй сёння кашу далі ў памыях.

І паляцеў у свінарню, заляцеў у яе дзьверы, дый выляцеў праз шчыліну пад дахам, каб кот яго ня ўбачыў, абляцеў дом і глядзіць з другога боку на ката, чакае, калі той у свінарню за ім пабяжыць.

А кот ляжыць і думае - сапраўдны ж дурань той верабей, зараз у карыта свіное скокне, там яго і схаплю !

Пачакаў хваліначку ды й пабег у свінарню, а верабей тым часам падляцеў да курынай кармушкі і хутка пачаў кляваць зерне, пакуль кот не вярнуўся.

А кот забег у свінарню, як прыгне ў карыта са свиной ежай, а верабъ'я там і няма !

Так кот весь брудны і пайшоў да сваёй кацінай хаткі, дзе амаль паўдні сябе чысціў.

З таго часу ўсе каты заусёды сябе аблізваюць, бо ім здаецца, што яны яшчэ у свіных памыях, і вельмі ня любяць вераб'ёў.