18.1.26

Каток і муха. (Казка)

Жыў у адной хаце каток.

Жыццё яго было сумнае ды нуднае, бо нічога навогул вакол яго не адбывалася цікавага.

Усё жыццё - міска ды матрас, матрас ды міска.... Ні мышкі не было ў той хаце, ні павука ніякага.

Сядзеў аднойчы той каток каля акенца ды й убачыў муху, якая шукала хоць якую шчыліну, каб ў хату заляцець.

Каток адразу падумаў : "Вось яно ! Прыгода", і пачаў чакаць, калі муха заляціць у хату, каб злавіць яе ды гуляцца з ёй.

Заляцела муха ў хату і пачаў каток яе лавіць.

Сядзе муха на конаўкі - каток скок туды ! Муха ўлятае, конаўкі ўсе падаюць ды разбіваюцца !

Сядзе муха на вазу - каток скок туды, муха ўлятае, а ваза так сама разбіваецца !

Куды б ня села тая шкадлівая муха, усё разбівалася або рвалася, а сядзела яна паўсюл....

Палятала муха некалькі гадзін, паглядзела, што не дае каток ёй жыцця ў гэтай хаце, ды й уляцела зноў на вуліцу праз тую ж шчыліну.

Увечары прыйшла дахаты маці, ўбачыла, што ўся хата ўверх нагамі, ўсё разбіта, парвана ды раскідана, паглядзела на катка, узняла вочы ў неба, ды й кажа :

- Каток, каток, што ж ты нарабіў ? Ты ж усё разбіў...

А каток адказвае ёй :

- Гэта не я, маці, павінен, гэта ўсё муха шкадлівая...

Але маці пачула толькі "мур-мур-мур-мрррр-мяў", бо людзі не разумеюць кацінай мовы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий